Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:01 ]  ЗША:вайна паміж Індыяй і Пакістанам была б катастрофай


СІНГАПУР. Злучаныя Штаты прадпрыймаюць новыя крокі, накіраваныя на зьмякчэньне напружанасьці паміж Індыяй і Пакістанам. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што міністр абароны Злучаных Штатаў Дональд Рэмсфілд у бліжэйшы час наведае гэтыя дзьве краіны. На думку амерыканскага боку, вайна ў гэтым рэгіёне была б катастрофай. Аб гэтым на канферэнцыі ў Сінгапуры заявіў сёньня намесьнік міністра абароны ЗША Поль Вальфовіч.
XS
SM
MD
LG