Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:54 ]  Ізраільскія войскі ўвайшлі ў горад Наблус


Наблус: Сёньня ізраільскія войскі ўвайшлі ў горад Наблус і ў бліжэйшы да яго лягер уцекачоў Балата. Ізраільскія сілы вядуць пошукі паўстанцаў адказных за апошнія тэрарыстычныя атакі супраць ізраільцаў. Быў арыштаваны кіраўнік наблусскага адзьдзяленьня арафатаўскага руху “Фатах” Ісам Абу Бакр. Ізраільцы адключылі электрычнасьць у частцы Наблусу. У лягеры, дзе фактычна знаходзіцца “штаб-кватэра” палестынскай групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль- Аксы”, ізраільскія войскі праводзяць ператрусы. Паведамляецца, што адзін з ізраільскіх пасяленцаў забіў сёньня ўзброенага палестынца, які паспрабаваў увайсьці ў ізраільскі пасёлак.
XS
SM
MD
LG