Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:50 ]  Пашыраныя паўнамоцтвы спецслужбаў у барацьбе з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Міністр юстыцыі ЗША Джон Эшкрафт учора заявіў аб істотным пашырэньні паўнамоцтваў амерыканскага Федэральнага бюро расьледваньняў. Гэтае пашырэньне тлумачыцца неабходнасьцю больш эфектыўнай барацьбы з тэрарызмам. Са словаў Эшкрафту вынікае, што фактычна адмяняюцца прынятыя 25 гадоў таму ўрадавыя пастановы, якія абмяжоўвалі дзейнасьць ФБР. У адпаведнасьці з новымі рашэньнямі, агентам бюро будзе дазволена кантраляваць інтэрнэтаўскія сайты і палітычныя арганізацыі, а таксама назіраць,напрыклад, ў мячэцях і храмах без папярэдняга дазволу. Дырэктар ФБД Робэрт Мюллер вітаў скасаваньне, як ён сказаў, “ бюракратычных перашкодаў” ў барацьбе з тэрарызмам. Аналягічныя пастановы прыняў сёньня Эўрапейскі парлямант. Ад амерыканскіх яны адрозьніваюцца тым, што эўрапейскія інтэрнатаўскія кампаніі будуць вымушаныя даваць неабходную інфармацыю ў адказ на легальны запыт. Гэтыя парляманцкія пастановы яшчэ павінны быць зацьверджаныя 15 краінамі Эўразьвязу. Праваабаронцы ў розных краінах папярэджваюць, што такія крокі прывядуць да істотнага абмежаваньня права кожнага чалавека на прыватнае жыцьцё.
XS
SM
MD
LG