Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:53 ]  Пакістан разгледзеў магчымасьць перамяшчэньня дадатковых сілаў у раён Кашміру


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан сёньня разгледзеў магчымасьць перамяшчэньня дадатковых сілаў у раён Кашміру ў той час як міжнародная супольнасьць заклікае да зьмяншэньня напружанасьці паміж Індыяй і Пакістанам. Ваенны кіраўнік Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў сёньня, што дадатковыя вайсковыя аддзелы магліб быць перамешчаныя ад мяжы з Афганістанам, дзе яны забясьпечвалі краіну ад пранікненьня баевікоў Талібану і Аль-Каіды. Баі ў Кашміры працягваюцца. Сёньня там былі забітыя тры індыяскія паліцыянты.
XS
SM
MD
LG