Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:49 ]  У Нью-Ёрку адзначылі завяршэньне разбору завалаў на месцы трагедыі 11 верасьня


НЬЮ-ЁРК. Звон дэпартамэнту пажарнай аховы Нью-Ёрка прагучаў сёньня на месцы, дзе раней знаходзіліся два разбураныя хмарачосы Сусьветнага Гандлёвага цэнтру. Сёньняшняй жалобнай цырымоніяй было адзначана завяршэньне разборкі завалаў на месцы тэракту 11 верасьня летась. Першы звон зазваніў у 10:29 нью-ёркскага часу роўна у той момант, калі абрынулася другая зь вежаў СГЦ. Падчас цырымоніі ганаровая варта супарваджала накрытыя амэрыканскім сьцягам пустыя насілкі – у такі спосаб была ўшанаваная памяць тых ахвяраў трагедыі, чые целы так і не былі знойдзеныя. У настпную нядзелю адмыслова для сем'яў ахвяраў, якія не маглі прысутнічаць сёньня, адбудзецца яшчэ адна жалобная цырымонія.
XS
SM
MD
LG