Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:48 ]  Насельніцтва Ўкраіны скарачаецца кожны год на 500 тысяч чалавек


КІЕЎ. Насельніцтва Ўкраіны скарачаецца кожны год на 500 тысяч чалавек. Аб гэтым заявіў сёньня адзін з чыноўнікаў Дзяржаўнага статыстычнага камітэту Ўкраіны. Газэта “Ўрадавы кур’ер” цытуе сёньня кіраўніка статыстычнага камітэту Аляксандра Асаўленку, які сказаў, што гэтыя дадзеныя грунтуюцца на выніках папярэдняга ўрадавага перапісу, праведзенага летась у сьнежні. Аўсаленка таксама паведаміў, што з 89 года насельніцтва Ўкраіны скарацілася на 3 мільёны чалавек – сёньня яно складае 48,4 мільёна чалавек. Падобная тэндэнцыя назіраецца ва ўсіх постсавецкіх краінах.
XS
SM
MD
LG