Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:09 ]  Ізраільскія аддзелы ўвайшлі ў места Гэброн


ГЭБРОН (Палестынская аўтаномія). Паводле палестынскіх афіцыйных асобаў, сёньня раніцай ізраільскія аддзелы ўвайшлі ў места Гэброн, што на Заходнім беразе Ярдану. Чакаецца, што ў месьце пачнуцца арышты. Ізраільскі бок ніяк не пракамэнтаваў гэтых зьвестак. Нядаўна ізраільскія сілы правялі на тэрыторыі аўтаноміі арышты асобаў падазроных на ўдзел у тэрарыстычных групоўках, а таксама шукалі зброю і выбуховыя прылады. Сёньня ж, пяты дзень як ізраількія вайскоўцы знаходзяцца ў Бэтліеме, дзе абвешчаная каманданцкая гадзіна. Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, аддзелы будуць знаходзіцца ў Бэтліеме, пакуль ня скончыцца іхная антытэрарыстычная місыя.
XS
SM
MD
LG