Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:08 ]  Блізкаўсходні высланьнік ЗША сустрэнецца з прэзыдэнтам Эгіпту


КАІР. Сёньня адмысловы высланьнік Злучаных Штатаў Ўільям Бэрнс сустрэнецца з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам, каб абмеркаваць пытаньні ўзнаўленьня ізраільска-палестынскага мірнага працэсу. Учора Бэрнс сказаў, што Злучаныя Штаты, у межах пасярэдніцкіх мірных намаганьняў на Блізкім Усходзе, дапамогуць палестынцам стварыць структуры, неабходныя для абвешчаньня незалежнай дзяржавы. Заўтра да Бэрнса далучыцца кіраўнік ЦРУ Джордж Тэнэт, а сёньня на Блізкі Ўсход прыедзе прадстаўнік Эўразьвязу Гаўер Салана. У Каіры ён сустрэнецца з Бэрнсам, каб скаардынаваць намаганьні ў справе мірных перамоваў і рэфармаваньня палестынскіх уладных структураў. Учора кіраўнік Палестынскае аўтаноміі Ясір Арафат падпісаў аднагалосна прыняты пяць гадоў таму Асноўны закон, які, паводле сваёй сутнасьці, зьяўляецца Канстытуцыяй і мусіў быць падпісаны праз два тыдні пасьля прыняцьця. Сёньня ж, габінэт міністраў Ізраілю правядзе нараду ў справе адказу на апошнія тэракты супраць ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG