Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:20 ]  Абмеркаваньне праблемаў газаводу “Туркменістан-Пакістан”


ІСЛЯМАБАД. Сёньня ў пакістанскай сталіцы лідары Туркменістану, Афганістану і Пакістану абмяркуюць праблемы, зьвязаныя з будаўніцтвам газаводу “Туркменістан-Пакістан”. Пачатковая прапускная здольнасьць газаводу даўжынёй каля 1.500 кілямэтраў складзе 15 мільярдаў кубамэтраў прыроднага газу ў год. Папярэдні кошт праекту – ад 2-ух да 3-ох з паловай мільярдаў даляраў. Таксама ў Іслямабадзе прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф правядзе перамовы з прэзыдэнтам Туркмэністану Сапармуратам Ніязавым і кіраўніком часовай адміністрацыі Афганістану Хамідам Карзаем.
XS
SM
MD
LG