Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:15 ]  Санкцыі супраць Лівіі застаюцца


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаманту ЗША Рычард Боўчар заявіў, што прапанова Лівіі выплаціць кампэнсацыю сем’ям загіблых у выніку выбуху авіяляйнэру Злучаных Штатаў над Шатляндыяй у 1988 годзе – недастатковая для скасаваньня антылівійскіх санкцыяў. Боўчар сказаў, што для гэтага трэба выканаць яшчэ шэраг умоваў. Учора Ню-Ёркская адвакацкая фірма абвесьціла, што Лівія гатовая выплаціць кожнай сям’і па 10 мільёнаў даляраў, аднак афіцыйныя прадстаўнікі Лівіі абверглі гэтае паведамленьне. Ув арганізацыі выбуху самалёта кампаніі “Пан-Амэрыкан” абвінавачаны лівійскі грамадзянін, які адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне. Усе 259 пасжыраў, якія былі на борце авіяляйнэру, а таксама 11 экіпажнікаў – загінулі.
XS
SM
MD
LG