Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:08 ]  ЗША дапамогуць Палестынскай аўтаноміі


КАІР. Злучаныя Штаты, у межах пасярэдніцкіх мірных намаганьняў на Блізкім Усходзе, дапамогуць палестынцам стварыць структуры, неабходныя для абвешчаньня незалежнай дзяржавы. Пра гэта, пасьля перамоваў у Каіры зь міністрам замежных справаў Эгіпту Ахмэдам Махэрам, заявіў адмысловы высланьнік ЗША Ўільям Бэрнс. Апрача Эгіпту высланьнік наведае Ізраіль, Палестынскую аўтаномію, Ярданію, Савудаўскую Арабію, Сірыю і Ліван. У сераду Белы Дом абвесьціў пра сустрэчу прэзыдэнтаў ЗША і Эгіпту, якая адбудзецца 7 і 8 чэрвеня ў Кэмп-Дэвідзе ля Вашынгтону. Тэма сустрэчы – шляхі разьвязаньня ізраільска-палестынскага канфлікту. Учора кіраўнік Палестынскае аўтаноміі Ясір Арафат падпісаў аднагалосна прыняты пяць гадоў таму Асноўны закон, які, паводле сваёй сутнасьці, зьяўляецца Канстытуцыяй і мусіў быць падпісаны праз два тыдні пасьля прыняцьця.
XS
SM
MD
LG