Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:03 ]  Эўразьвяз прызнае Расею краінай з рынкавай эканомікай


МАСКВА. Эўрапэйскі Зьвяз мерыцца цягам некалькіх месяцаў афіцыйна прызнаць Расею краінай з рынкавай эканомікай – заявіў у часе маскоўскай сустрэчы ў вярхох паміж Расеяй і Эўразьвязам, кіраўнік Эўракамісіі Рамана Продзі. Продзі адзначыў, што такая пастанова прадыктаваная ацэнкай хады асноўных эканамічных рэформаў у Расеі ў апошнія гады. Статус дзяржавы з рынкавай эканомікай зробіць лягчэйшым для яе выхад на ўсясьветныя рынкі і стане асноўным этапам на шляху прыняцьця Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. У часе сустрэчы кіраўнікі Эўразьвязу і Расеі таксама абмяркоўвалі лёс Калінінградзкай вобласьці, якая ператворыцца ў расейскі анкляў у сярэдзіне Эўразьвязу, пасьля прыняцьця ў яго балтыйскіх краінаў. Расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін заявіў, што дачыненьні Масквы з Эўразьвязам будуць залежыць ад вырашэньня гэтай праблемы. Пуцін падкрэсьліў патрэбу даць магчымасьць жыхарам калінінградчыны наведваць іншыя рэгіёны Расеі без транзытных візаў у краіны Зьвязу. Эўразьвяз лічыць такую прапанову непрыймальнай.
XS
SM
MD
LG