Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:32 ]  Цімашэнка пратэстуе супраць абраньня Літвіна старшынём Вярхоўнай Рады Украіны


Кіеў. Лідэр адной з апазыцыйных фракцыяў украінскага парляманту Юлія Цімашэнка лічыць, што новае кіраўніцтва парляманту з’яўляецца нелегітымным. Сёньня Цімашэнка пачала сбор подпісаў пад патрабаваньнем адстаўкі абраных кіраўнікоў парляманту. Апазыцыя лічыць, што абраньне сьпікерам Вярхоўнай рады Украіны былога кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Уладзімера Літвіна адбылося праз подкуп і ціск на дэпутатаў. Юлія Цімашэнка заклікала да правядзеньня акцыяў грамадзянскага непадпарадкаваньня, пакуль кіраўніцтва парляманту ня будзе пераабранае.
XS
SM
MD
LG