Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:51 ]  Індыя адмаўляецца перамоваў з Пакістанам


ДЭЛІ. Індыя адмаўляецца ад якіх бы там ні было перамоваў з Пакістанам, пакуль Іслямабад ня спыніць тое, што Дэлі называе “экспартам тэрарызму”. У той самы час лідары Індыі і Пакістану пагадзіліся сустрэцца з прэзыдэнтам Владзімірам Пуціным, але катэгарычна адмовіліся размаўляць паміж сабой. Пуцін прапанаваў правесьці інда-пакістанскую сустрэчу ў кулюарах рэгіянальнай канфэрэнцыі, якая ў будучым тыдні пройдзе ў Казахстане. Тым часам міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро, у межах намаганьняў папярэдзіць вайну паміж Індыяй і Пакістанам, прыехаў у Дэлі. Перад тым ён правёў перамовы з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам, у часе якіх заклікаў яго зрабіць усё для паслабленьня напружанасьці. Кашмірскі канфлікт паміж дзьвюма ядзернымі краінамі – Індыяй і Пакістанам становіцца ўсё больш небясьпечным.
XS
SM
MD
LG