Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:21 ]  Лівія прапанавала кампэнсацыю сем'ям загіблых


НЮ-ЁРК. Лівія прапанавала грашовую кампэнсацыю сем’ям 270 чалавек, якія загінулі ў выніку выбуху самалёту авіякампаніі “Пан-Амэрыкан” над Шатляндыяй у 1988 годзе. Пра гэта ўчора паведамілі прадстаўнікі фірмы, якая аказвае інтарэсы радні загіблых. Агульная сума прапанаванай кампэнсацыі – 2 мільярды 700 мільёнаў даляраў. Паводле адвакатаў, Лівія гатовая неадкладна пачаць выплату, пры ўмове задаволеньня шэрагу патрабаваньняў, у прыватнасьці – скасаваньня санкцыяў ААН і санкцыяў ЗША супраць Трыпалі. Грамадзянін Лівіі, якога прызналі вінаватым у арганізацыі выбуху, адбывае пажыцьцёвае турэмнае зьняволеньне. Іншы лівійскі грамадзянін, які праходзіў у гэтай справе, быў апраўданы.
XS
SM
MD
LG