Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:50 ]  Расея можа стаць сябрам Усясьветнай гандлёвай арганізацыі


ПУЭРТА ВАЛАРТА (Мексыка). Кіраўнік Усясьветнай гандлёвай арганізацыі Майкл Мур мяркуе, што Расея стане ейным сябрам да 2003 году. Пра гэта ён заявіў у Мэксыцы, дзе ў верасьні наступнага году пройдзе чарговы раўнд перамоваў пра сяброўства Расеі ў гэтай арганізацыі. Дзеля прыняцьця Расея патрабуе каб Злучаныя Штаты абвесьцілі расейскую эканоміку рынкавай. Міністар гандлю ЗША Дон Эванс паведаміў, што ягонае ведамства да 14 чэрвеня дасьць адказ на запыт Расеі. На думку Эванса, меркаваньне пра тое, што Расея стане сябрам Усясьветнай гандлёвай арганізацыі да верасьня 2003 году – цалкам “рэалістычнае”.
XS
SM
MD
LG