Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:47 ]  "Рада НАТА-Расея -- толькі пачатак," -- сказаў Пуцін


РЫМ. Прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін, пасьля стварэньня НАТАўска-расейскай Рады сказаў, што гэта толькі пачатак разьвіцьця бліжэйшых адносінаў паміж Масквой і Паўночнаатлянтычнай супольнасьцю. У той самы час, Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан заявіў, што стварэньне Рады НАТА-Расея дае магчымасьць узгодненай барацьбы супраць тэрарызму. У межах Рады Расея зможа браць удзел у распрацоўцы супольных захадаў супраць міжнароднага тэрарызму і распаўсюджаньня зброі масавага зьнішчэньня, аднак ня будзе мець права вэтаваць пастановы НАТА.
XS
SM
MD
LG