Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:20 ]  У Афганістане забіваюць кандыдатаў у раду старэйшынаў


КАБУЛ У гэтым месяцы ў Афганістане былі забітыя 8 кандыдатаў у нацыянальную раду старэйшынаў -- Лоя Джырга. Паводле інфармацыі ААН, 6 палітыкаў у правінцыі Герат зьнялі свае кандыдатуры, артымаўшы пагрозы забойства. У некаторых правінцыях мясцовыя ўлады арывштоўваюць будучых дэлегатаў. Першае пасяджэньне Лоя Джыргі пачнецца ў Кабуле 10 чэрвеня. Рада старэйшынаў абярэ урад краіны, які заменіць цяперашнюю часовую адміністрацыю. Кіраўнік саламі антытэрарыстычнай кааліцыі ў Афганістане генерал Гагэнбэк паведаміў, што паводле інфармацыі спэцслужбаў, талібы і аль-кайдаўцы рыхтуюць сэрыю тэрактаў, спрабуючы сарваць паседжаньне Лоя Джыргі.
XS
SM
MD
LG