Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:18 ]  Прадстаўнікі ЗША ды Эўразьвязу едуць на Блізкі Ўсход


РЫМ Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл паведаміў, што амэрыканскі пасланьнік Уільям Бэрнс накіруецца сёньня на Блізкі Ўсход дзеля кансультацыяў з ізраільскімі ды палестынскімі лідэрамі. У пятніцу да Бэрнса павінен далучыцца дырэктар ЦРУ Джордж Тэнэт. Таксама на бліжэйшы час заплянаваны візыт у рэгіён каардынатара Эўразьвязу ў міжнародных справах Хаўера Саляны. Тым часам ізраільскія войскі правялі сёньня апэрацыю па пошуку палестынскіх ваяўнікоў у гарадзе Джэнін на Заходнім беразе Ярдану. Былі арыштаваныя некалькі чалавек, у тым ліку лідэр мясцовай філіі радыкальнай групоўкі Хамас.
XS
SM
MD
LG