Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:14 ]  Прэзыдэнт Чарнагорыі прызначыў старога прэм'ер-міністра


ПАДГОРЫЦА Прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч сёньня зноўку прызначыў Філіпа Вуянавіча прэм'ер-міністрам краіны. Джуканавіч заявіў, што прэм'ер-міністар адыгрывае важную ролю ў правядзеньні чарнагорскіх рэформаў. Вуянаваіч падаў у адстаўку ў мінулым месяцы, а на мінулым тыдні парлямэнт выказаў яму недавер. Адстаўку Вуянавіча зьвязваюць з сакавіцкім пагадненьнем аб абмежаваным саюзе з Сэрбіяй. Гэтае пагадненьне адкладае на тры гады пытаньне аб поўнай незалежнасьці Чарнагорыі.
XS
SM
MD
LG