Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:11 ]  Індыйска-Пакістанскі канфлікт замінае барацьбе з тэрарызмам


ПРАКТЫКА ДЫ МАРЭ (ІТАЛІЯ)Новаствораная Рада НАТО-Расея сёньня далучылася да заклікаў міжнароднай супольнасьці да перамоваў паміж Індыяй ды Пакістанам. Пакістан ды Індыя маюць тэрытарыяльныя спрэчкі з-за памежнага раёну Кашмір. Сёньня на індыйска-пакістанскай мяжы адбыліся новыя перастрэлкі. Міністар абароны Індыі Джордж Фэрнандэс заявіў сёньня, што Дэлі мае ўсё меньш варыянтаў выбару. Аднак, паводле міністра, дзьве краіны пакуль не знаходзяцца на мяжы вайны. Тым часам афіцыйныя прадстаўнікі ЗША заявілі сёньня, што канфлікт паміж Індыяй ды Пакістанам змяншае эфэктыўнасьць захадаў супраць тэрарызму. Пакістан перавёў шэраг вайсковых падразьдзяленьняў на мяжу з Індыяй. Раней гэтыя войскі удзельнічалі ў пошуках баявікоў Талібану ды аль-Каіды на тэрыторыі Пакістану.
XS
SM
MD
LG