Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:09 ]  Распачала працу Рада НАТО-Расея


РЫМ Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан заявіў сёньня, што стварэньне Рады НАТО-Расея паспрыяе ўзгодненай барацьбе супраць тэрарызму. Паводле Робэртсана, леташнія тэрарыстычныя акты ў з ЗША паказалі, што краіны "ад Ванкувэру да Ўладзівастоку" маюць агульнага ворага. У межах Рады з НАТО, Расея зможа ўдзельнічаць у распрацоўцы супольных захадаў супраць тэрарызму і распаўсюду зброі масавага зьнішчэньня. Масква аднак не атрымае права вэта на рашэньні НАТО. Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас цырымоніі падпісаньня пагадненьня заявіў, што гэта толькі першы крок на шляху пашырэньня сувязяў паміж Расеяй і НАТО.
XS
SM
MD
LG