Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:31 ]  Ізраільскае войска ўвайшло ў Джэнін


ДЖЭНІН (Палестынская аўтаномія). Сёньня раніцай ізраільскае войска ўвайшло ў места Джэнін на Заходнім беразе Ярдану. Паведамляецца, што ў месьце ідуць перастрэлкі паміж ізраільскімі вайскоўцамі і палестынцамі. Гэта ўжо другі рэйд ізраільскага войска ў Джэнін – пасьля таго як у красавіку ў лягеры ўцекачоў ля места была праведзеная буйнамаштабная баявая апэрацыя. Тады, паводле розных дадзеных, загінулі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў чалавек. Учора ў ізраільскім месьце Пэтах Тыква палестынскі тэрарыст-самагубца выбухнуў бомбу, у выніку чаго 2 чалавекі загінулі і 27 былі параненыя. Адказнасьць узяла на сябе палестынская групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль Аксы”. Учора ж у Бэтліеме ізраільскія вайскоўцы арыштавалі лідара мясцовай філіі гэтай арганізацыі. У той самы дзень, выпадкова быў папярэджаны новы тэракт у Ерусаліме.
XS
SM
MD
LG