Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:30 ]  У Рыме распачынаецца сустрэча НАТА - Расея


РЫМ. Сёньня ў Рыме распачнецца сустрэча ў вярхох паміж лідарамі краінаў НАТА і Расеі. Удзельнікі сустрэчы маюць намер падпісаць пагадненьне пра стварэньне новай Рады НАТАўска-расейскай Рады. У межах гэтай структуры Расея зможа браць удзел у распрацоўцы Паўночнаатлянтычнай супольнасьцю захадаў у барацьбе супраць міжнароднага тэрарызму і распаўсюджаньня зброі масавага зьнішчэньня. У той самы час Масква не атрымае права вэтаваць НАТАўскія пастановы. Напярэдадні рымскай сустрэчы ў вярхох, у Расеі пачала працу ваенная місыя НАТА. У той самы час прадстаўнік расейскага міністэрства замежных справаў заявіў, што Масква, як і раней, нэгатыўна ставіцца да працэсу пашырэньня НАТА на ўсход. На думку расйскіх уладаў, спыненьне канфрантацыі паміж НАТА і Расеяй робіць безсэнсоўным прыём у Паўночнаатлянтычную супольнасьць новых сяброў, у прыватнасьці – краінаў Балтыі.
XS
SM
MD
LG