Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:27 ]  Меней грошай на палітыкаў і больш на народ


САРАЕВА. У панядзелак брытанскі дыплямат Пэдзі Эшдаўн на два гады стаў вышэйшым прадстаўніком міжнароднай супольнасьці ў Босьніі-Гэрцэгавіне. На гэтай пасадзе ён замяніў Вольфганга Петрыша. У часе выступу перад басьнійскім парлямантам Эшдаўн сказаў, што галоўным у ягонай дзейнасьці будзе правасудзьдзе. Аде ён адзначыў, што ніякае правасудзьдзе немагчымае, калі няма зьменаў у сыстэме. Дыплямат сказаў, што як чацьверты высокі прадстаўнік у Босьніі, ён будзе аддаваць больш увагі звычайным грамадзянам, а не палітычным дзеячам і дадаў, што Босьнія-Гэрцагавіна шмат выдаткоўваюць грошай на апошніх і вельмі мала на першых.
XS
SM
MD
LG