Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:25 ]  Пакараньне сьмерцяй заменена на 10 гадоў турмы


ТЭГЭРАН. Ваенны суд у Тэгэране зьмяніў вырак двум былым супрацоўнікам іранскай службы бясьпекі. Замест пакараньня сьмерцяй, яны атрымалі 10 гадоў вязеньня. Абодвы злачынцы былі прызнаныя вінаватымі ў тым, што паводле іхнага загаду ў 1998 годзе былі забітыя чацьвёра іранскіх дысыдэнтаў. Паводле іранскага тэлебачаньня, пакараньне сьмерцяй было скасаванае пасьля таго як сем’і загіблых даравалі злачынцам.
XS
SM
MD
LG