Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:39 ]  Двое загінулі падчас тэракту каля Тэль-Авіву


ЕРУСАЛІМ. Два чалавекі загінулі і каля 30 былі параненыя ў прымесьці Тэль-Авіву ад выбуху бомбы. Паліцыя кажа, што пакуль невядома ці быў адзін з загінулых тэрарыстам-самагубцам. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе арганізацыя “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”. Брыгады зьвязаныя з рухам Ясіра Арафата "Фатах". Арафат асудзіў тэракт. Сёньня ж ізраільскія войскі зноўку ўвайшлі ў Бэтлеем. Ідуць ператрусы і арышты. Паводле палестынскіх паведамленьняў, арыштаваны Ахмэд Маграбі – мясцовы лідар “Брыгадаў пакутнікаў Аль-Аксы.”
XS
SM
MD
LG