Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:39 ]  Прэзыдэнт Пакістану зьвярнуўся да ўсясьветнай супольнасьці


ІСЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф у звароце да народу краіны заявіў, што напружанасьць у адносінах з Індыяй дасягнула вышэйшага пункту і існуе рэальная пагроза пачатку вайны. У сувязі з гэтым Мушараф сказаў: “Я заклікаю ўсясьветную супольнасьць папрасіць Індыю зрабіць крок у напрамку ўнармаваньня адносінаў, які прадугледжваў бы зьмякчэньне напружанасьці ў памежным рэгіёне, што было б выгодна для абодвух бакоў, а таксама распачаць дыялёг пра спыненьне гвалту, ахвярамі якога зьяўляецца насельніцтва Кашміру”. NC052784 Сёньня пакістанскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што ў выніку індыйскіх абстрэлаў пакістанскай тэрыторыі ў вёсках уздоўж кашмірскай мяжы загінулі 6 чалавек і 16 былі параненымі. Сёньня ж брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр правёў тэлефонную размову з кіраўніком Пакістану Пэрвэзам Мушарафам. Блэр таксама плянуе размову з індыйскім прэм’ерам Ваджпаі. Увечары чакаецца прылёт у зону канфлікту міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэка Стро.
XS
SM
MD
LG