Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:19 ]  Міжнародныя інспэктары наведаюць Іран


ТЭГЭРАН. Іран дазволіць міжнародным інспэктарам наведаць атамную электрастанцыю ў Бушэры. З гэтай заявай выступіў кіраўнік камітэту энэргэтыкі ў іранскім парляманце Хусэйн Афэрыдэ. Афэрыдэ паведаміў, што Міжнароднае агэнства ў справах энэргэтыкі плянуе ў наступным годзе наведаць Бушэр блізу 70-ці разоў. Бушэрская АЭС будуецца пры дапамозе Расеі. Ядзерная праграма Ірану была адным з пытаньняў, якое закрануў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у часе нядаўнага візыту ў Маскву. ЗША дамагаюцца каб Іран не ўжываў ядзернай энэргіі ў ваенных мэтах.
XS
SM
MD
LG