Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:17 ]  Арыштаваны лідар уйгурскіх незалежнікаў


УРУМГІ (Кітай). Сёньня Кітайскія ўлады заявілі, што яны затрымліваюць аднаго зь лідэраў кітайскіх мусульманскіх незалежнікаў уйгура Ісмаіла Кадзіра. Ён быў затрыманы пакістанскімі ўладамі ў часе сустрэчы с мусульманскімі групоўкамі на падкантрольнай Пакістану кашмірскай тэрыторыі. Як заявіў ксіньгянскі сакратар камуністычнай партыі Ванг Лекуан, Кадзір зьяўляўся адным з трох лідэраў незалежніцкага руху этнічных уйгураў. Ванг паведаміў, што Ўсама бін Ладэн падрыхтаваў у Афганістане больш 1000 уйгураў. Кітай зьвярнуўся да Злучаных Штатаў з просьбай выдаць 300 уйгураў, якія былі затрыманыя пад час вайсковай аперацыі ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG