Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:06 ]  Ізраільскае войска ўвайшло ў Бэтліем


БЭТЛІЕМ. Сёньня ізраільскае войска ізноў увайшло ў места Бэтліем, на Заходнім беразе Ярдану. Ідуць ператрусы і арышты. Паводле палестынскіх паведамленьняў, арыштаваны Ахмэд Маграбі – мясцовы лідар “Брыгадаў пакутнікаў Аль Аксы,” якія ўзялі на сябе адказнасьць за нядаўныя тэракты супраць ізраільцаў. Паведамляецца таксама пра актыўнасьць ізраільскага войска вакол местаў Тулькарм і Калькілія. У Бэтліеме ізраільскія вайскоўцы занялі пазыцыі вакол Царквы Нараджэньня Хрыстовага, каб папярэдзіць чарговае хаваньне палестынскіх ваяўнікоў у храме.
XS
SM
MD
LG