Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Прэзыдэнт Буш прыбыў у Парыж


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш прыбыў у Парыж, распачаўшы свой першы афіцыйны візыт у Францыю. У рамках візыту Буш плянуе сустрэцца зь нядаўна пераабраным прэзыдэнтам Жакам Шыракам і абмеркаваць зь ім праблемы барацьбы зь міжнародным тэрарызмам, сытуацыю на Блізкім Усходзе і канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам. Заўтра Буш наведае могілкі ў Нармандыі, дзе ўшануе памяць амэрыканскіх салдатаў, якія загінулі, вызваляючы Эўропу ад нацызму.
XS
SM
MD
LG