Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:12 ]  Іранская дэпутатка выступіла ў абарону свабоды слова


ТЭГЕРАН. Дэпутатка-рэфармістка іранскага парлямэнту Элаге Каўлаі, выступаючы ў жывым эфіры дзяржаўнага радыё, заявіла, што кансэрватыўныя судовыя ўлады не дазваляюць сродкам масавай інфармацыі Ірану перадаваць думкі грамадзянаў краіны, у прыватнасьці лібэралаў і інтэлектуалаў. Выступ дэпутаткі быў адказам на ўчорашнюю заяву Тэгеранскага дэпартамэнту юстыцыі, дзе было сказана, што падтрымка ў друку ідэі перамоваў са Злучанымі Штатамі будзе лічыцца крымінальным злачынствам.
XS
SM
MD
LG