Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:34 ]  Афганскія вайсковыя кіраўнікі -- адказныя за злачынствы


КАБУЛ. Прадстаўніца часовай афганскай адміністрацыі паведаміла, што створаныя ў краіне праваабарончыя арганізацыі будуць дамагацца прыцягненьня да адказнасьці палявых камандзёраў, вінаватых у парушэньні правоў чалавека. Міністар Афганістану ў справах жанчынаў Сіма Самар заявіла, што шарагоўцы могуць быць вызваленыя ад пакараньня, але амністыя ня мусіць распаўсюджвацца на лідараў узброеных груповак. Шэраг праваабарончых арганізацыяў выказваў хваляваньні, што афганская камісыя ў правох чалавека, якая толькі фармуецца, ня будзе дасьледваць злачынстваў зьдзейсьненых на загад палявых камандзёраў. Шмат хто з гэтых вайсковых кіраўнікоў сёньня зьяўляюцца саюзьнікамі часовай афганскай адміністрацыі.
XS
SM
MD
LG