Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:16 ]  Прэзыдэнты ЗША і Расеі заклікалі Індыю і Пакістан да мірнага разьвязаньня канфлікту


(Санкт-Пецярбург) Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў сёньня, што ён возьме ўдзел у мірных перамовах лідэраў Індыі і Пакістану ў сталіцы Казахстану ў наступным месяцы. Пуцін выказаў спадзяваньне, што лідэры гэтых краінаў абмяркуюць шляхі зьніжэньня напружанасьці канфлікту паміж імі. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, таксама ў Пецярбургу, заклікаў Індыю і Пакістан зрабіць крокі, каб прадухіліць вайну з-за памежнага канфлікту ў Кашміры. Прадстаўнік Пакістану паведаміў, што прэзыдэнт Мушараф яшчэ не атрымаў запросінаў, але гатовы да перамоваў.
XS
SM
MD
LG