Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:00 ]  Папа Рымскі наведаў праваслаўны манастыр у Рыле


Рыла (Баўгарыя) Сёньня Папа Рымскі Ян Павал другі падчас свайго апостальскага візыту ў Баўгарыю наведаў славуты праваслаўны манастыр у Рыле. Ян Павал другі прыляцеў у манастыр, што ў 130 кілямэтрах ад сталіцы Баўгарыі, на гэлікоптэры. Яго віталі тамтэйшыя манахі. Манастыр у Рыле, заснаваны ў 14-м стагодзьдзі, застаецца сымболем супраціву баўгараў атаманскай імпэрыі. Перад тым, як пакінуць Сафію, Папа Рымскі меў прыватную сустрэчу з баўгарскім прэмьер-міністрам Сымеонам. Ян Павал другі сустрэўся таксама зь кіраўніком баўгарскай праваслаўнай царквы, патрыярхам Максымам, які яшчэ нядаўна адмаўляўся ад сустрэчы з Папам
XS
SM
MD
LG