Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:47 ]  Зьніклы малдоўскі апазыцыянэр знойдзены жывым і здаровым


(Кішынэў) Прадстаўнік малдоўскай апазыцыі Ўлад Кубракоў, які зьнік больш як два месяцы таму, быў знойдзены. Як паведаміў сёньня неназваны прадстаўнік паліцыі, паліцыянты заўважылі яго на дарозе каля мястэчка блізу Прыднястроўя. Паводле паліцыі, Кубракоў быў у добрым фізычным і псыхічным стане. Ягоная жонка Натальля паведаміла таксама, што раней у гэтым месяцы яна чула голас Кубракова праз тэлефон. Прадстаўнік апазыцыі зьнік пры загадкавых акалічнасьцях сёлета 21 сакавіка, падчас дэманстрацыяў, арганізаваных Хрысьцянска-дэмакратычнай партыяй супраць каумністычнага прэзыдэнта Малдовы Вароніна. Прэмьер-міністар Малдовы Васіле Тарлеў заявіў, што зьяўленьне Кубракова, на ягоную думку, даказвае, што ўлады ня мелі дачыненьня да ягонага зьнікненьня
XS
SM
MD
LG