Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:16 ]  На Заходнім беразе параненыя 11 асобаў


ТУЛЬКАРМ (Палестынская аўтаномія). У часе сёньняшняга рэйду ізраільскага войска і перастрэлкі ў Тулькарме былі параненыя прынамсі 11 асобаў. Трое зь іх – ізраільскія вайскоўцы і 8 цывільныя палестынцы. Перастрэлка пачалася пасьля таго як вайскоўцы паспрабавалі арыштаваць палестынцаў падазроных на ўдзел у тэрарыстычных групоўках. Мінулае ночы, каля начнога клюбу ў Тэль-Авіве выбухнуў аўтамабіль. Трое ізраільцаў лёгка параненыя. Вялікіх ахвяраў не было, бо ахова застрэліла чалавека, які кіраваў гэтую машыну ў бок будынку. Адказнасьць узяла на сябе палестынская радыкальная групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас ізноў заклікаў палестынскае кіраўніцтва зацугляць тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG