Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:52 ]  Адказнасьць за тэракт у Тэль-Авіве


ДЖЭНІН. Палестынская радыкальная групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль Аксы” ўзяла на сябе адказнасьць за спробу тэракту ў Тэль-Авіве. Мінулае ночы, каля начнога клюбу ў сталіцы Ізраілю выбухнуў аўтамабіль. Лёгка параненыя трое ізраільцаў. Шматлікіх ахвяраў не было толькі таму, што ахова застрэліла тэрарыста да выбуху, калі ён знаходзіўся за стырном і машына не пасьпела пад’ехаць да будынку. Сёньня раніцай ізраільскае войска, пры падтрымцы танкаў зрабіла рэйд на Заходні бераг Ярдану і ў Паласу Газа. У Паласе зьнішчаная майстэрня, дзе вырабляліся боезапасы. На Заходнім беразе арыштаваныя некалькі палестынцаў.
XS
SM
MD
LG