Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:50 ]  Баўгарскія спэцслужбы на датычныя да замаху на Яна Паўла II


САФІЯ. Папа Ян Павал Другі заявіў, што ніколі ня верыў у датычнасьць баўгарскіх спэцслужбаў да замаху на ягонае жыцьцё. Кіраўнік рыма-каталіцкай царквы сказаў пра гэта ў Сафіі, у часе сёньняшняй сустрэчы з прэзыдэнтам Баўгарыі Гэоргіем Пырванавым. Замах на Яна Паўла Другога адбылося ў Ватыкане, на пляцы Сьвятога Пётры ў траўні 1981 году. У яго страляў грамадзянін Турэччыны Ахмэд Алі Агжа. Паводле справы пра замах былі затрыманыя і трое грамадзянаў Баўгарыі, якія пазьней былі вызваленыя ў сувязі зь недахопам доказаў. Сёньня ж пантыфік сустракаецца з кіраўніком баўгарскай праваслаўнай царквы Патрыярхам Максымам.
XS
SM
MD
LG