Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:46 ]  Цярпеньне Індыі блізка “да апошняй кропкі”


ДЭЛІ. Адмысловы ўпаўнаважаны Эўразьвязу Крыс Патэн, пасьля перамоваў з індыйскім кіраўніцтвам, сказаў, што цярпеньне Індыі блізка “да апошняй кропкі”. Патэн таксама паведаміў, што індыйскія лідары адкінулі паведамленьне пра тое, што яны паставілі пакістанскім уладам ультыматум: два месяцы на расправу з міжнароднымі тэрарыстамі альбо вайна. Дэлі абвінавачвае Іслямабад у падрыхтоўцы на пакістанскай тэрыторыі ваяўнікоў, якія нядаўна атакавалі аб’екты ў індыйскім штаце Кашмір. Пакістан адкідае гэтыя абвінавачаньні. На інда-пакістанскай мяжы сканцэнтраваныя больш мільёну вайскоўцаў і ўжо тыдзень там ідуць гарматныя перастрэлкі.
XS
SM
MD
LG