Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:43 ]  ЗША, Расея і распрацоўка Іранам ядзернай зброі


МАСКВА. Расея чарговы раз адрынула абвінавачаньні ў тым, што яна фактычна дапамагае Ірану распрацоўваць ядзерную зброю, калі садзейнічае ў будаўніцтве атамных рэактараў. Пасьля амэрыканска-расейскіх перамоваў у Крамлі расейскі прэзыдэнт Пуцін заявіў, што Расея супрацоўнічае з Іранам толькі ў галіне энэргэтыкі. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, у саю чаргу, паўтарыў, што Іран падтрымлівае міжнародны тэрарызам і падкрэсьліў недапушчальнасьць сытуацыі пры якой зброя масавага зьнішчэньня можа трапіць у рукі радыкальных урадаў. Паводле Буша, ЗША і Расея маюць намер супольна разабрацца ў іранскай праблеме.
XS
SM
MD
LG