Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:41 ]  Буш заклікаў Кангрэс скасаваць папраўку Джэксана-Вэніка


МАСКВА. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Кангрэс Злучаных Штатаў скасаваць папраўку Джэксана-Вэніка, якая абмяжоўвае гандаль з Расеяй. З гэтым заклікам Буш выступіў у часе сумеснай з расейскім прэзыдэнтам Владзімірам Пуціным, прэсавай канфэрэнцыі ў Крамлі. Паводле Буша, зьмены, якія адбыліся ў Расеі пасьля развалу Савецкага Саюзу, робяць папраўку Джэксана-Вэніка безсэнсоўнай, бо яна была прынятая ў 1974 годзе ў адказ на абмежаваньні на эміграцыю гэбраяў з СССР. Днямі Сэнат ЗША адмовіўся скасаваць папраўку.
XS
SM
MD
LG