Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:14 ]  Пачаўся візыт Буша ў Расею


МАСКВА. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш прыляцеў у Маскву, распачаўшы чатырохдзённы візыт у Расею. Падчас візыту Буш разам з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным мае падпісаць дамову аб скарачэньні на дзьве траціны ядзерных арсэналаў Расеі і ЗША. Выступаючы сёньня раней у Бэрліне, Буш выказаў занепакоенасьць, што Расея, магчыма, дапамагае Ірану ў распрацоўцы ядзернай зброі. Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў абвергнуў гэткія дапушчэньні як беспадстаўныя. Пасьля Расеі прэзыдэнт Буш наведае Францыю і Італію.
XS
SM
MD
LG