Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:12 ]  Працягнуты тэрмін мандату сілаў бясьпекі ў Кабуле


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў сёньня аднагалосна прыняла пастанову аб працягу на шэсьць месяцаў мандату міжнародных сілаў бясьпекі ў Кабуле. Цяперашні мандат закончыцца 20 чэрвеня. Пасьля гэтай даты камандаваньне сіламі, якія складаюцца з 4650 чалавек, пераймае Турцыя. Рада Бясьпекі не задаволіла просьбу афганскага часовага ўраду пашырыць дзеяньне міжнародных сілаў па-за афганскую сталіцу.
XS
SM
MD
LG