Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:43 ]  Прэзыдэнт Турэччыны супраць закону пра амністыю


АНКАРА. Прэзыдэнт Турэччыны Ахмэд Нэджэт Сэзэр зьвярнуўся ў канстытуцыйны суд краіны з прапановай ануляваць закон пра амністыю, паводле якога могуць быць вызваленыя пяць тысячаў зьняволеных. Парлямант, насуперак прэзыдэнцкаму вэта – другі раз ухваліў законапраект. Сэзар лічыць амністыю неканстытуцыйнай, таму што дакумэнт не атрымаў абсалютнай бальшыні ў парляманце. Нязгодныя з законам пра амністыю лічаць, што ён можа пацягнуць за сабой вызваленьне, у ліку іншых, Мэхмэда Алі Агжы, які ў 1981 годзе зрабіў замах на Папу Яна Паўла Другога. Цяпер Агжа адбывае 15-гадовае зьняволеньне за іншыя злачынствы.
XS
SM
MD
LG