Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:39 ]  Магчымасьць атакі на Лойя Джыргу -- рэальная


КАБУЛ. Кіраўнік міратворчага кантынгэнту ў Афганістане гэнэрал Джон Маккол лічыць цалкам рэальнай магчымасьць тэрарыстычнай атакі на Раду старэйшынаў Афганістану – Лойя Джыргу. Рада павінна сабрацца ў чэрвені і прызначыць пераходны ўрад, які будзе цягам двух гадоў кіраваць краінай. Паводле Маккола, перад міратворцамі цяпер стаіць задача ня столькі забясьпечыць агульную бясьпеку, колькі ўжыць захады ў справе папярэджаньня тэрарыстычных нападаў.
XS
SM
MD
LG