Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:12 ]  Ізраільскія танкі ўвайшлі ў месты Джэнін і Гэброн


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ізраільскія танкі ўвайшлі ў месты Заходняга берагу Ярдану – Джэнін і Гэброн. Арыштаваныя 16 палестынцаў. Сёньня ж пад Тэль-Авівам папярэджаная спроба тэракту на буйнейшым ізраільскім складзе паліва. Бомба выбухнула пад кабінай кіроўцы аўтацыстэрны. Пажар патушаны. Ніхто не пацярпеў. Учора ўвечары двое ізраільцаў загінулі і блізу сарака былі параненыя ў выніку тэракту ў месьце Рышон-Лецыён. Адказнасьць узяла на сябе групоўка “Брыгада пакутнікаў Аль-Аксы”.
XS
SM
MD
LG