Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:54 ]  Існуе рэальная пагроза ядзернай вайны


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро, у часе інтэрвію радыё Бі Бі Сі заявіў, што існуе рэальная пагроза ядзернага канфлікту паміж Індыяй і Пакістанам. Ён падкрэсьліў, што міжнародная супольнасьць павінна зрабіць усё магчымае каб недапусьціць катастрофы. У наступным тыдні Стро наведае Дэлі і Іслямабад. Злучаныя Штаты заклікалі бакі разьвязаць канфлікт мірным шляхам. На інда-пакістанскай мяжы сканцэнтраваныя мільёны вайскоўцаў, танкі, гарматы і ракетныя ўстаноўкі. Прэм’ер-міністар Індыі Атал Біхары Ваджпаі, які ўчора заклікаў рыхтавацца да вырашальнай бітвы, сёньня сказаў, што непасрэднай пагрозы вайны няма, але нельга выключаць такой магчымасьці. Іслямабад заклікае да мірнага шляху ў гэтым канфлікце і папярэджвае, што ў адваротным выпадку ўжыве ўсю наяўную ў яго сілу.
XS
SM
MD
LG