Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:46 ]  У Югаславіі хаваюцца 5-6 абвінавачаных у ваенных злачынствах


БЯЛГРАД. Міністр унутраных справаў Югаславіі Зоран Жыўкавіч заявіў, што паводле ўладаў, на тэрыторыі краіны хаваюцца 5 або 6 чалавек абвінавачваных у ваенных злачынствах. Ён адзначыў, што няма доказаў, што астатнія 18-ць чалавек якіх Міжнародны Суд хоча прыцягнуць да адказнасьці-знаходзяцца ў Югаславіі. З часу як Бялград прыняў закон аб супрацоўніцтве з Міжнародным Трыбуналам, пяць з 23-х чалавек абвінавачваных у ваенных злачынствах дабраахотна здаліся ў Суд. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл вітаў зьмену пазыцыі Бялграду і сказаў, што ЗША дадуць Югаславіі 40 мільёнаў даляраў замарожанай дапамогі.
XS
SM
MD
LG